![]()
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі сустрэўся з дзецьмі, якія там выхоўваюцца. У Вялікую пятніцу, 19 красавіка, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, наведаў Хрысціянскі сацыяльны цэнтр у Мінску, дзе сустрэўся з дзецьмі, якія там выхоўваюцца, і з інвалідамі, перадае catholic. by. У гэтыя дні перажыць Пасхальны Трыдуум з людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі ў Хрысціянскім сацыяльным цэнтры запрашаюцца ўсе жадаючыя. ФОта: catholic. by Арцыбіскуп благаславіў стравы на велікодны стол, паразмаўляў з дзецьмі і інвалідамі. Іерарх нагадаў, што сёння Касцёл адзначае дзень крыжовай смерці Езуса, дзякуючы якой чалавецтва было выбаўлена з палону граху. «Мы добра ведаем, што, каб штосьці набыць, неабходна гэта купіць або атрымаць у падарунак, — дадаў ён. — Дзякуючы Пасхальнай таямніцы Езуса Хрыста, гэта азначае Яго смерці на крыжы і Змёртвыхпаўстанню, мы атрымалі ў падарунак духоўную свабоду. Аднак цана гэтага падарунку чалавецтву была вельмі вялікай: Езус добраахвотна ахвяраваў сваё жыццё за ўратаванне чалавецтва ад вечнай смерці».