Лукашэнка вяртаецца да свайго вобразу 1990-х гадоў

Лукашэнка зьвяртаўся да свайго электарату, выкарыстоўваючы танны папулізм. Лукашэнка зьбіраецца ісьці на «выбары» з палітычнай праграмай 1990-х гадоў, ва ўсякім разе на ўзроўні рыторыкі. Сьцісла:Пасланьне насіла яўны перадвыбарчы характар. Лукашэнка зьвяртаўся да свайго электарату, выкарыстоўваючы танны папулізм. Кіраўнік Беларусі вяртаецца да свайго вобразу 1990-х гадоў. Ёсьць вялікія сумненьні, што Лукашэнка па-ранейшаму адчувае нэрв грамадзтва, размаўляе зь ім на адной мове. Лукашэнка ня хоча прысьпешваць прэзыдэнцкія «выбары», бо ня хоча паказацца слабым. Пасланьне як піярВідавочны перадвыбарчы характар сёньняшняга пасланьня выяўляўся ва ўсім. Там выразна заўважны вельмі моцны піяраўскі складнік. Лукашэнка гаварыў даволі эмацыйна, выкарыстоўваючы ўсе прыёмы прамоўнага мастацтва. Раз-пораз праступала тая харызма, якая так эфэктыўна працавала ў 1990-я гады. Прамова была наскрозь палемічная, ён увесь час спрачаўся зь нейкімі ананімнымі апанэнтамі. Больш чым звычайна жартаваў.