![]()
Беларуская гісторыя ўкраінскага гораду Чуднава. Рэпартаж «Радыё Свабода» з гораду Чуднава Жытомірскай вобласьці, дзе апошнія гады жыў і памёр беларуска-польскі пісьменьнік Ян Баршчэўскі і дзе на гэтым тыдні знайшлі ягоную надмагільную пліту. Колішняе мястэчка, а цяпер горад Чуднаў, у якім дзякуючы цікаўнасьці мясцовай чацьвёртаклясьніцы Алены Прыходчанкі знайшлі надмагільную пліту пачынальніка новай беларускай літаратуры Яна Баршчэўскага, мае больш як шасьцісотгадовую гісторыю, зьвязаную і з выбітнымі беларусамі. Але старажытных будынкаў тут засталося няшмат — мястэчка неаднойчы цярпела ад войнаў і разбуральнай дзейнасьці савецкіх уладаў. Чуднавам валодалі князі Астроскія і нашчадкі РадзівілаўНа працягу 244 гадоў, пасьля скасаваньня самастойнага Кіеўскага ўдзельнага княства, уласьнікамі Чуднава былі князі Астроскія і Заслаўскія. Першым яго ўладальнікам у 1507 годзе стаў Канстанцін Астроскі, які атрымаў гэтае мястэчка разам з найбліжэйшымі паселішчамі ў падарунак ад вялікага князя Літоўскага Жыгімонта Першага.