![]()
Пра лёс таленавітага коміка Міхаіла Еўдакімава, які ў росквіце артыстычнай кар’еры вырашыў пайсьці ў вялікую палітыку. Назіраючы за тым, як няўхільна і немінуча кожны дзень набліжае Ўладзіміра Зяленскага да крэсла прэзыдэнта Ўкраіны, я часта ўспамінаю лёс іншага таленавітага коміка і шоўмэна, які ў росквіце сваёй артыстычнай кар’еры вырашыў пайсьці ў вялікую палітыку. Пайшоў. І перамог — імкліва, ярка і пераканаўча. Але што было далей?Магчыма, ва Ўладзіміра Зяленскага, калі ён стане прэзыдэнтам, усё складзецца зусім па-іншаму і ён шчасьліва абміне ўсё тое, што паўтара дзесяцігодзьдзі таму напаткала на ўладным Алімпе ягонага калегу па цэху. Магчыма. Але паралелі і аналёгіі настолькі празрыстыя, што міжволі схіляюць да параўнаньняў. «Просты алтайскі мужык» супраць «алтай-башы»15 гадоў таму, у красавіку 2004 году, на выбарах губэрнатара Алтайскага краю (аднаго з рэгіёнаў Расеі на поўдні Заходняга Сібіру) нечакана для ўсіх перамог Міхаіл Еўдакімаў — на ўвесь Савецкі Саюз вядомы комік і парадыст эпохі перабудовы, зорка гумарыстычных шоў і ўсенародны ўлюбёнец.