![]()
Прыхаджанам цудам удалося даведацца пра тое, што абраз прадаваўся на аўкцыёне ў Нямеччыне. У Гародню вярнулася копія абраза Каложскай Божай Маці. Прыхаджанам цудам удалося даведацца пра тое, што абраз прадаваўся на аўкцыёне ў Нямеччыне. Яна, праўдападобна, трапіла ў гэтую краіну пасля бальшавіцкага перавароту, перадае «Радыё Рацыя». Цудам называе вяртанне страчанага абраза настаяцель прыхода Святых Барыса і Глеба, айцец Аляксандр Балоннікаў. Бо як раз у гэты час у найстарэйшым гарадзенскім храме завяршыліся рамонтныя працы:– Нам было вельмі важна не згубіць гэту ікону. Першае, што я зрабіў – гэта звярнуўся за дабраслаўленнем да нашага архіепіскапа Гарадзенскага і Ваўкавыскага Арцемія. Скажу вам, што гэта першы чалавек, які адразу падтрымаў нас у тым, каб набыць гэтую ікону. Ён і блаславенне сваё даў, і спытаўся якая патрэбна матэрыяльная падтрымка. Усё зрабіў, каб мы паехалі ў Нямеччыну і там набылі гэтую ікону. Абраз Каложскай Божай Маці шанаваўся вернікамі хрысціянамі розных канфесій.