![]()
У савецкія часы бальшавікі зьнішчылі сотні беларускіх сьвятыняў. Дзясяткі былі падарваныя або разбураныя, хоць перажылі войны і пажары, сотні — наўмысна занядбаныя. Бальшавікі не шкадавалі ні праваслаўных цэркваў, ні каталіцкіх касьцёлаў, ні сынагог, ні мячэцяў, ня кажучы пра рэпрэсаваньне сьвятароў розных канфэсіяў, пiша «Радыё Свабода». Зьнесены сымбаль ГорадніЦі ня самы вядомы беларускі храм, зьнішчаны камуністамі, гэта Фара Вітаўта ў Горадні, якую часам называюць першым каталіцкім храмам Усходняй Эўропы. Гісторыя яго пачалася ў 1389 годзе, калі на загад князя Вітаўта заклалі драўляны храм, а ў 1580-х замест драўлянага быў узьведзены мураваны гатычны. У 1804 годзе, калі Горадня была ў складзе Расейскай імпэрыі, будынак перарабілі ў праваслаўную царкву, пазьней моцна мадыфікавалі ў псэўдарускім стылі. У 1930-х, калі Горадня была ў складзе Польшчы, храм рэканструявалі як каталіцкі касьцёл у стылі нэаготыкі. Фара Вітаўта ў 1930-я Руіны Фары Вітаўта пасьля падрыву ў 1961 годзе Будынак перажыў шмат пажараў, але ўрэшце яго падарвалі.