![]()
Паэтка з Іспаніі, тэхнолаг з Польшчы і юрыст з Японіі падзяліліся сваім шляхам да беларускай мовы. Паглядзіце на іх досвед, дастаньце слухаўкі – і зрабіце першы шлях да роднай мовы: паслухайце Лявона Вольскага, піша intex-press. by. Анхела Эспіноса, Малага (Іспанія) Распавядзі крыху пра сябеЯ цяпер не магу сказаць, што жыву недзе пастаянна. Апошнім часам я — у родным горадзе, у Малазе, пішу кандыдацкую дысертацыю. У мяне праца пра беларускую і іспанскую літаратуру эпохі Рамантызму. Я параўноўваю творчасць Яна Баршчэўскага («Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях») і Густава Адольфа Бэкера («Паданні» і «З маёй клеткі»). Яшчэ і сама пішу літаратурныя творы па-беларуску, пераважна вершы, але таксама прозу і артыкулы. У часопісе «Маладосць» два гады выходзілі мае калонкі на розныя тэмы. Вось адзін з вершаў: Прысьвячаецца БеларусіЯ прыйшла зь ніадкуль — ні з таго, ні зь сяго,Цёплым брызам паўднёвага краю. «Ты чыя?», кажуць мне — я прыйшла зь ніадкуль,І са слоў помню толькі «кахаю».