![]()
Беларускія ўлады палохае вобраз Кастуся Каліноўскага. Гутарка Свабоды з Васілём Герасімчыкам — гарадзенскім гісторыкам, які дасьледуе вызваленчае паўстаньне супраць Расейскай імпэрыі 1863–64 гадоў і асобу Кастуся Каліноўскага, які кіраваў ім на беларускіх землях. Вынікам працяглай працы ў архівах стала кніга «Канстанцін Каліноўскі: асоба і легенда» — найбольш сыстэматызаваны збор біяграфічных зьвестак пра нацыянальнага героя Беларусі, выдадзены за апошнія дзесяцігодзьдзі. За гэтую кнігу днямі ён быў угаранаваны прэміяй імя Францішка Багушэвіча, якую ўручае Беларускі ПЭН-цэнтар за «найлепшую гістарычную прозу, якая спрыяе абуджэньню гістарычнай сьвядомасьці і нацыянальнай незалежнасьці чытачоў». Выдаць кнігу праз краўдфандынг не атрымалася— Вялікі гонар атрымаць прэмію ПЭН-цэнтру, якая мае даўнюю традыцыю і ляўрэатамі якой у розныя гады станавіліся такія важкія для сёньняшняй Беларусі асобы, як Уладзімер Арлоў, Лявон Баршчэўскі, Алесь Краўцэвіч, — кажа Васіль Герасімчык.