Вольга Севярынец: Такое ўражанне, што нам дапамагаюць усе навокал

Жыццё сямі апазіцыйнага лідэра. «Паўлу Севярынцу далі 15 сутак. 18 красавіка ў яго яшчэ адзін суд па такіх жа пратаколах… А ўчора Францішак пайшоў», — напісала Вольга Севярынец пасля суда па Курапатах. Заставацца адной з маленькім сынам жонцы палітыка даводзіцца не ўпершыню. Праўда, лягчэй ад гэтага не становіцца. «Вельмі сумую», — прызнаецца яна. Nn. by паглядзела, як праходзяць дні Вольгі і Францішка, пакуль іх мужа і тату па абсурдных прычынах трымаюць за кратамі. «Калі Пашы няма, жыццё заціхае»Гэты пахмурны ранак для Вольгі пачаўся нервова. Незнаёмы напісаў ёй, што Паўла, моцна збітага, толькі што прывезлі ў бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі, што быццам ён пад кропельніцай і без прытомнасці. Раней Вользе такіх паведамленняў ніколі не слалі. Таму спачатку сэрца ледзь не спынілася ад боязі за мужа, і толькі пасля ў галаву прыйшла здагадка, што гэта — фэйк. Нарадзіўся ў 1976 годзе ў Оршы. Сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, адзін з заснавальнікаў «Маладога Фронту».