Вырашальны для хода беларускай гісторыі рэфэрэндум

Як дэпутаты Вярхоўнага Савету 1995 году абвесцiлi галадоўку супраць ўзурпацыi ўлады i адмовы ад нацыянальных каштоўнасьцяў. На пачатку 1995 году Аляксандар Лукашэнка, незадоўга да таго абраны прэзыдэнтам Беларусі, агучыў ідэю рэфэрэндуму, вынікі якога паўплывалі на ўвесь далейшы ход беларускай гісторыі, паведамляе «Радыё Свабода». 11 красавіка 1995 году ён выступіў у Вярхоўным Савеце з канкрэтнай прапановай плебісцыту па чатырох пытаньнях:Аб наданьні расейскай мове статусу дзяржаўнайАб замене герба «Пагоня» і бел-чырвона-белага сьцяга новай сымболікайАб надзяленьні прэзыдэнта правам распускаць парлямэнтАб эканамічнай інтэграцыі з Расеяй. Нягледзячы на супраціў з боку апазыцыйных парлямэнтароў, Аляксандар Лукашэнка заявіў, што рэфэрэндум будзе праведзены ў любым выпадку — захочуць таго дэпутаты ці не. Рэфэрэндум аб мове, сымболіцы і парлямэнцеВідэаапэратар Сяргей Чырык зафіксаваў супрацьстаяньне, якое імкліва нарастала паміж прэзыдэнтам і ягонымі апанэнтамі. Унікальныя кадры вясны 1995 году дэманструюць: пытаньні, вынесеныя Лукашэнкам на рэфэрэндум, дэмакратычнай супольнасьцю былі ўспрынятыя як курс на адмову ад нацыянальных каштоўнасьцяў і ўзурпацыю ўлады.