![]()
Акадэмія навук Беларусі вядзе перамовы з Менскім гарвыканкамам. Акадэмік Пятро Віцязь распавёў Свабодзе, што кіраўніцтва Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі цяпер вядзе перамовы зь Менскім гарвыканкамам аб выдзяленьні месца для музэю касманаўтыкі. «Мы пераконваем гарадзкія ўлады ў тым, што ў сталіцы нашай краіны павінен быць такі музэй. Калі ў Менску хочуць бачыць болей турыстаў, асабліва замежных, то ён проста неабходны. Цяпер прапрацоўваюцца розныя варыянты месца для музэю. Мы зьбіраем для яго экспанаты, цікавыя дакумэнты. Гэта неабходна рабіць, бо з кожным годам, на жаль, частка зь іх губляецца», — сказаў Пётар Віцязь. На пытаньне Свабоды, ці будзе ў гэтым музэі месца для славутага беларуса, акадэміка Міжнароднай акадэміі астранаўтыкі Барыса Кіта, якому ў 2020 годзе споўнілася б 110 гадоў, Віцязь адказаў станоўча:«Безумоўна. Гэта ж адзін з заснавальнікаў касьмічнай навукі. Ягоны ўнёсак у разьвіцьцё нашай навукі вельмі вялікі. Мы яго памятаем. Віншавалі са 100-годзьдзем, калі ён быў яшчэ жывы.