Крыжа на іх няма

Ганебны круг замкнуўся ў Курапатах. Амаральная дыктатура цяпер наўмысна здзекуецца з нас, наматваючы людскія нервы на валасаты кулак. Вандалізм у жалобных Курапатах перад Вялікаднем — гэта выпадак, калі пра мярзотнікаў, якія ўчыняюць святатацтва, кажуць: «Крыжа на іх няма». Верш, які хачу працытаваць, напісаны 30 верасня 1994 года адразу пасля прыходу да ўлады Лукашэнкі. Мільёны яго прыхільнікаў надта радаваліся кар’ернаму ўзлёту саўгаснага дырэктара, а мне, чалавеку, які нарадзіўся і вырас у савецкай вёсцы з яе рабствам і прымітывізмам, было зразумела, чым скончыцца дурная весялосць бяздумнага электарата. Перад выбарамі я выступаў у СМІ за парламенцкую рэспубліку, супраць інстытута прэзідэнцтва і канкрэтнага амбіцыйнага прэтэндэнта, але мой голас быў «вопиющим в пустыне». Радкі верша «Свінні на могілках» гучаць так:У месцах тых, Дзе панаваць павінныСпакой і смутак вечнае мяжы, На ўрослыя грудкі залазяць свінніІ чухаюць азадкі аб крыжы. Нажэрціся — у іх адзіны клопат,Ім усё роўна, дзе шукаць харчы.