![]()
Івонка Сурвіла ўручыла мэдалі да стагодзьдзя БНР дзеячам беларускай дыяспары ў Канадзе. У Атаве старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла ўручыла мэдалі да стагодзьдзя БНР дзеячам беларускай дыяспары ў Канадзе, паведамляе («Радыё Свабода» https://www. svaboda. org/a/29870719. html). Мэдалямі ўганаравалі:архіяпіскапа і першагерарха Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы ўладыку Сьвятаслава (Логіна),паэта, старшыню Згуртаваньня беларусаў Канады ў 2001–2005 гадах доктара Пётру Мурзёнка,шматгадовую старшыню Згуртаваньня беларусаў Канады Валянціну Шаўчэнку,актывіста і кіраўніка беларускай грамады ў Квэбэку Анатоля Храноўскага,канадзкага палітыка і праваабаронцу Дэвіда Кілгура. У мінулым годзе Рада БНР абвясьціла пра ўзнагароджаньне шэрагу асобаў, у тым ліку і пяцёх названых, мэдалём у гонар стагодзьдзя Беларускай Народнай Рэспублікі. Адпаведны дэкрэт падпісала старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла. Мэдаль зацьверджаны ў дні сьвяткаваньня 100-годзьдзя незалежнасьці БНР і «ўручаецца за пажыцьцёвыя заслугі ў працы дзеля зьдзяйсьненьня ідэалаў Акту 25 сакавіка 1918 году, у тым ліку за дасьледаваньні і папулярызацыю беларушчыны, здабыцьцё і ўмацаваньне дзяржаўнай незалежнасьці Беларусі, барацьбу за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі».