Ніна Багінская: З кім змагаецца гэтая ўлада?

72-гадовая актывістка распавяла, што ў ізалятар апошнi раз трапляла больш за пятнаццаць год таму. 72-гадовая актывістка Ніна Багінская распавяла сайту palitviazni. info пра тое, як яе затрымлівалі ў Курапатах, пра галадоўку ў ізалятары часовага ўтрымання і ўмовы знаходжання ў няволі. “Апошні раз мяне кідалі ў ізалятар больш за пятнаццаць год таму, – кажа пенсіянерка. – З кім змагаецца гэтая ўлада?»8 красавіка ў судзе Мінскага раёна судзілі 72-гадовую Ніну Багінскую, якая намагалася спыніць будаўнічую тэхніку ў Курапатах пры зносе крыжаў, паведамляе spring96. org. Яе затрымалі 5 красавіка, абвінавацілі ў тым, што яна нібыта перашкаджала будаўнічым працам у Курапатах, і склалі пратаколы па двух артыкулах КаАП: 17. 1 – “дробнае хуліганства” і 23. 34 – “непадпарадкаванне законным патрабаванням службовай асобы”. У выніку суд пакараў Ніну Багінскую штрафам у 50 базавых велічынь. Да суда пенсіянерку ўтрымлівалі ў ІЧУ Мінскага раёна. – Мы спрабавалі пагаварыць з рабочымі, якія займаліся бурыльнымі работамі ў Курапатах, але тыя нічога і слухаць не хацелі, – кажа Ніна Багінская.