![]()
Актывiстка напiсала верлiбр пра Курапаты. - Я дома. З пятніцы пасьля затрыманьня - галадоўка пратэсту. Трое содняў турмы да суду. Першамайскі суд. Суддзя Грабатоўскі - 35 базавых - за малітву. Заклікала у фб да малітвы (скрыншот вокладкі). Цытата году ад суддзі: Кто вам разрешіл зазывать на малітву?. Адказ: Бог. Усё, - напiсала Вольга Нiкалайчык на сваёй старонцы ў Facebook. - Напісала зараз верлібр - сьпеў:хххДзе мая зямля?Мая зямля загарыцца пад нагамі катаў на КурапатахДзе мая вада?Мая вада абрынецца з неба сьлязьмі закатаванага народаДзе мае паветра?Мае паветра зробіцца тарнадам ад галашэньня бязьвінна забітыхДзе мая душа?Мая душа стане Крыжом над растрэльнымі ямамі маёй зямлі (с)