![]()
Як нашыя святары змагаліся з расейскімі акупантамі. «Радыё Свабода» сабрала зьвесткі пра двух пакараных сьмерцю ксяндзоў-паўстанцаў, чые парэшткі знойдзеныя на гары Гедзіміна ў Вільні. Яшчэ аднаго расстралялі казакі на ўскрайку Ліды, а месца пахаваньня затапталі коньмі. Гара Гедзіміна ў Вільні з пахаваньнямі паўстанцаў Гісторыя першая. Сваячка забітага паўстанцаПасьля публікацыі пра знойдзеныя літоўскімі археолягамі парэшткі паўстанцаў 1863–64 гадоў на гары Гедзіміна ў Вільні Свабода атрымала ліст ад жанчыны, якая не выключае сваёй сваяцкай сувязі са сьвятаром Станіславам Ішорам, якога пакаралі сьмерцю расейскія ўлады. Паводле аўтаркі допісу Тацяны Дронь, у артыкуле «да болю зачапіла» прозьвішча чалавека, ідэнтычнае зь ейным па бацькавай лініі — Ішора. «У матэрыяле пра парэшткі паўстанцаў Каліноўскага згадваецца Станіслаў Ішора, — піша яна. — У сувязі з гэтым згадалася сямейная гісторыя пра майго дзядулю. Яго звалі Няфёд Іванавіч Ішора, 1888 году нараджэньня.