![]()
Прэмію атрымаў мастак з Санкт-Пецярбургу Грыгорый Кацнэльсон. Прэмію атрымаў мастак з Санкт-Пецярбургу Грыгорый Кацнэльсон, які зрабіў вокладку да беларускага перакладу «Віленскага покера» Рычарда Гавяліса. Сябры журы адзначылі ягоную працу за сьвежы погляд на кніжны дызайн, паведамляе «Радыё Свабода». Цырымонія ўручэньня прэміі імя Міхала Анемпадыстава. Пераможцу абвяшчаюць паэт Адам Глобус і старшыня беларускага ПЭН-цэнтру Тацьцяна Нядбай. Грыгорый Кацнэльсон — мастак, графік, афармляе кнігі ўласнага выдавецтва «Асф-АльтЪ ИЗДАТ», як ілюстратар супрацоўнічае з піцерскім часопісам «ЧИЖ И ЁЖ» ды іншымі выданьнямі. Падчас працы над вокладкай да «Віленскага покера» ён стварыў шэсьць мастацка-графічных варыянтаў, творы экспанаваліся на фэстывалі інтэлектуальнай кнігі «Прадмова». За яго прэмію атрымаў выдавец Ігар Логвінаў. Паэт Адам Глобус і старшыня беларускага ПЭН-цэнтру Тацьцяна Нядбай і кнігавыдавец Ігар Логвінаў «Гэта самая анемпадыстаўская вокладка, — адзначыў паэт Адам Глобус падчас абвяшчэньня пераможцы.