Вянцлава, Ерафееў, Арлоў: 15 цытатаў з фэстывалю «Прадмова» пра Курапаты, дзьве Беларусі і бунт

У Менску чацьвёрты дзень ідзе фэстываль інтэлектуальнай кнігі «Прадмова». Сярод гасьцей фэстывалю — літаратурныя зоркі, колішнія дысыдэнты літоўскі паэт Томас Вянцлава і расейскі пісьменьнік Віктар Ерафееў. («Радыё Свабода» https://www. svaboda. org/a/29866468. html) сабрала самыя яскравыя цытаты з дыскусіі «Пісьменьнік, улада і грамадзтва: межы адказнасьці». Пра КурапатыАрлоў: «Злачынства, учыненае ў Курапатах, яшчэ раз жорстка і брутальна нагадвае нам: мы жывем у вельмі несвабоднай краіне. У такой краіне заўсёды існуе праблема мастака і ўлады. Улада імкнецца мастака прылашчыць, купіць. Калі гэта не ўдаецца, то запалохаць альбо замаўчаць. Занесьці ў чорны сьпіс, ня згадваць яго доўгімі гадамі, як больш за дзесяць гадоў рабіла ўлада з сусьветна вядомым пісьменьнікам Васілём Быкавым». Вянцлава: «Сёньня мы, некалькі літоўцаў, былі ў Курапатах, паклалі там кветкі, запалілі сьвечкі. Тое, што адбылося, агідна і жахліва». Томас Вянцлава Пра бунт пісьменьнікаЕрафееў: «Пісьменьнік мусіць быць бунтаром, прычым пры кожным рэжыме: дэмакратычным, аўтарытарным, таталітарным, манархічным.