![]()
Беларускамоўная гiшпанка адрэагавала на падзеi ў Курапатах вершам. «Я не беларуска, і чалавек я не рэлігійны зусім, але не магу не рэагаваць на жахоцьце ў Курапатах і не падтрымаць вас у цяжкі час. Сягоньня вецер так пакутна вые,І не лунае ўжо наш сьцяг крылаты,Сум стукаецца ў дзьверы кожнай хаты,Дарога й лес маўчаць, нібы чужыя,Бо вырвалі крыжы — крыжы сьвятыя,І зноўку кроўю пахнуць Курапаты:Бязьлітасна высьмейваюць нас каты,І плачуць разам мёртвыя й жывыя. Мы, беларусы, выйдзем зноў на шляхЗа гонар нашых продкаў і братоў,І скончыцца калісь мярзотны жах. Падымем зноў крыжы! Падымем зноў,Нягледзячы на злосьць, нянавісьць, страх,І пераможа Вечная Любоў!», - напicала Анхела Эспіноса ў «Фэйсбуку».