![]()
Хто змагаецца з крыжамі - ўляпаецца ў гісторыю, якая мае ганебны канец. Гэта наша боль і наша надзея. Гэта наша мінуўшчына і наша будучыня. Курапаты- гэта наш выбар: або мы вернем тых, хто там ляжыць, або і нас пахаваюць там. Не быўшы у праблемах палітыцы, атрымаем кулі ў патыліцы, пiша ксёндз Вячаслаў Барок у Фэйсбуку. Сёння, каб упісаць свае імёны ў слаўную гісторыю нашага народу, трэба ўзгадаць, адкрыць імёны ўсіх тых, хто загінуў у такіх курапатах па ўсёй нашай краіне. Адкрыць архівы. . . Ёсць альтарнатыва, зрабіць інакш. Той, хто думае інакш, і змагаецца з крыжамі, выступае супраць дэманстрацыі крыжоў непазбежна ў гісторыю ўляпаецца. Але такая гісторыя мае хуткі канец, але ганебны. Крыжа Хрыстовага яшчэ ніхто не перамог. Сёння, Курапацкія Крыжы сталі для ўсёй Беларусі знакам бяды і сімвалам канфрантацыі. І гэта не пярэчыць логіцы Крыжа Хрыстовага. Хрыстос казаў: не мір, прыйшоў я прынесці, але меч (Мц 10,34). Крыж яднае там, дзе ёсць пакаянне. Аднак, становіцца памежным слупом там, дзе пачынаецца царства сатаны.