Ён бачыў пэрспэктыву Беларусі

6 красавіка спаўняецца 20 гадоў зь дня сьмерці Генадзя Карпенкі. Генадзь Карпенка - дэпутат і член Прэзыдыюму Вярхоўнага Савета 12-га скліканьня, намесьнік старшыні Вярхоўнага Савета 13-га скліканьня, старшыні Маладэчанскага гарвыканкаму (1991-1994), члена-карэспандэнта АН Беларусі. Пра Генадзя Карпенку ўзгадвае ягоны паплечнік Валер Костка. Сьцісла:Мэр Маладэчна Карпенка стварыў 10 000 працоўных месцаў. Пасяджэньні гарвыканкаму вяліся па-беларуску. У Маладэчне няма ніводнай «камуністычнай» вуліцы, але ёсьць камень з Салаўкоў. На выбарах 1994 года Карпенку не зарэгістравалі, і ён папрасіў сваю каманду працаваць на Пазьняка. Пасьля рэфэрэндуму 1995 году больш як тыдзень над будынкам гарвыканкаму лунаў бел-чырвона-белы сьцяг. Пасьля інсульту Генадзь Карпенка суткі праляжаў у шпіталі без мэдычнай дапамогі. «Будзеш прыкрываць мяне са сьпіны» Валер Костка Фота: svaboda. org У 1988 я пераехаў у Маладэчна, працаваў старэйшым опэрам у палку ўрадавай сувязі, а Карпенка працаваў дырэктарам заводу, але тады мы знаёмыя былі слаба.