![]()
Ён мог бы стаць сапраўдным прэзідэнтам Беларусі, хаця быў украінцам па нацыянальнасці. Ён здолеў бы правесці неабходныя рэформы і вывесці краіну на новы ўзровень, забяспечыць яе грамадзянам годны ўзровень жыцця і сяброўства з суседзямі. Генадзь Карпенка — дэпутат і навуковец-вынаходнік, доктар навук і кіраўнік аднаго з буйных беларускіх заводаў, а затым і гарадоў, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР і намеснік старшыні Вярхоўнага Савета. І ўсё гэта ў няпоўную палову стагоддзя. Такім дасягненням можа пазайздросціць кожны. Прыхільнік інавацыйВырашальным момантам у жыцці Генадзя Карпенкі стала яго абранне дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларусі 12-га склікання ў сакавіку 1990 года ад Маладзечанскай-Купалаўскай акругі. Дырэктар Маладзечанскага завода парашковай металургіі, якому толькі-толькі мінула сорак гадоў, упэўнена абышоў сваіх дваіх канкурэнтаў (адзін з іх — сакратар Мінскага абкама КПБ) ужо ў першым туры. На гэтым Карпенка не спыніўся і, атрымаўшы дэпутацкі мандат, вылучыў сваю кандыдатуру на пасаду старшыні пастаяннай камісіі Вярхоўнага Савета па навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе.