Ксёндз Вячаслаў Барок: Хто знішчыць Крыжы, таго знішчыць Бог

Веру, якую людзі маюць у сэрцы, не раздавіш бульдозерамі. Пра гэта ў «Фейсбуку» напісаў каталіцкі святар Вячаслаў Барок:«Я не ведаю, хто здзейсніў злачынства ў Курапатах і знёс Крыжы, што былі ўзнесеныя на месцы масавых расстрэлаў у ХХ ст. Я ведаю, што аўтары гэтага беззаконня не маюць сваіх продкаў, забітых на гэным месцы, бо яны, акурат, з’яўляюцца нашчадкамі тых, хто тыя злачынствы здзейсніў у мінулым. Сённяшнія злачынцы з’яўляюцца, як мінімум духоўнымі дзецьмі злачынцаў і аўтараў чырвонага тэрору. Гэтая выснова не супярэчыць прынцыпу – прэзумпцыі невінаватасці. Праўладныя чыноўнікі – зрабілі злачынства. Праўладныя чыноўнікі – утойваюць жахлівую злачынную мінуўшчыну нашай зямлі, трымаючы пад замком архівы, бо бароняць «добрае імя» сваіх продкаў і бароняць рэпутацыю свайго прозвішча сёння. А таму, гэтыя праўладныя чыноўнікі не падпадаюць пад прынцып «прэзумпцыі невінаватасці», бо не маюць жадання, асудзіць злачынства мінулага і становяцца саўдзельнікамі таго злачынства сёньня.