![]()
Як жыве мястэчка, дзе помнікаў Кастусю Каліноўскаму болей, чым Леніну. Памежнае мястэчка Сьвіслач на Горадзеншчыне — адзінае месца ў Беларусі, дзе стаіць помнік Кастусю Каліноўскаму. Тут іх нават тры, а Ленін — усяго адзін. Як жыве сёньня радзіма кіраўніка паўстаньня 1863-1864 гадоў — у рэпартажы Свабоды. У канцы сакавіка літоўскія археолягі расказалі падрабязнасьці пра пахаваньне Кастуся Каліноўскага і іншых паўстанцаў на гары Гедзіміна ў Вільні. Журналісты Свабоды зьезьдзілі ў горад Сьвіслач, дзе будучы рэвалюцыянэр пражыў траціну жыцьця, каб даведацца, ці памятаюць мясцовыя жыхары пра славутага земляка і ці хацелі б перавезьці ягоныя парэшткі ў Беларусь. «Думаю, не атрымалася ў яго»Мястэчка на самай мяжы з Польшчай, як і мноства іншых беларускіх мястэчак, сустракае рассыпанымі на ўзвышшы могілкамі і шэрагам абцятых дрэваў без галінаў. Двое маладых мужчын увіхаюцца ля сьвежага надмагільля, відаць, сваякоў. «Каліноўскага ведаем са школы, не забылі.