«Яшчэ гукнуцца кату Курапаты!..»

Уладзімер Някляеў напісаў верш пра Курапаты. Паэт, былы кандыдат на прэзыдэнта, былы палітвязень Уладзімер Някляеў напісаў верш «Галгофа» з нагоды дэмантажу крыжоў у Курапатах і затрыманьняў актывістаў. Ён падзяліўся ім на сваёй старонцы ў Фэйсбуку. ГАЛГОФА«На могілках у Курапатах. . . зносяцца незаконныя збудаваньні ў выглядзе крыжоў». БелТА. Ідзеш наперад — пазірай назад. Былое стуль за будучыняй сочыць,І калі ты яму зірнеш у вочы,Убачыш там, як на Галгофу катПаперадзе сваёй ахвяры крочыць,Або ідзе адразу ўсьлед за ёй. . . О, Беларусь!. . Айчына!. . Што з табой?Увесь свой шлях, свой час увесь, свой векІдзеш ты паміж дзьвюх крывавых рэк,Напоўненых то Захадам, то Ўсходам,І той, хто тут глуміўся над народам,Цяпер яшчэ й над Богам чыніць зьдзек!. . Глянь на яго й жахніся, чалавек!Ты чуеш стогны? Гэта Курапаты,Дзе выварочваюцькрыжы з магілаўкаты!. . Так у вар’ятні вочы з-пад павекЖахліва выварочваюць вар’яты. Маліся! Бойся Бога, чалавек!Як ні нявечыў час, ні рваў, ні сек,Усё ж спазнала ў часе чалавецтва:Страшней за ўсіх, якія ёсьць, калек,Калецтва сэрца і душы калецтва!Старонку гэту час не прагарне.