Не выйдзем - прайграем

Зло трэба спыняць, а не дамаўляцца з ім. Сябры, не трэба ляманту - гэта не дапаможа. Гэтыя мярзотнікі разумеюць толькі сілу. Яны знішчаюць народны мемарыял у Курапатах, каб паказаць, што ў іх адзін святы запавет - жаданне дыктатара Лукашэнкі. Больш нічога святога для іх няма. Нельга трываць гэткі здек. Трэба ўсвядоміць: не выйдзем - прайграем. Для гэтых ірадаў сама спроба гуляць па правілах - слабасць. Іх трэба тэрмінова гнаць ад улады, на ўсіх узроўнях. Гнаць так, каб трэсліся ад успамінаў з дзесятак год. Час імкліва сыходзіць. Зло трэба спыняць, а не дамаўляцца з ім. Масавы малебны сход у абарону Курапатаў - ля Катэдры Сьвята-Духавай, насупраць Ратушы, 7 красавіка, нядзеля, 12. 00. Максiм Вiнярскi, Facebook