![]()
І артыст-комік, і прэзідэнт са стажам – гэта ўкраінскія патрыёты. Былы старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі Станіслаў Шушкевіч выказаў racyja. com сваё меркаванне пра прэтэндэнтаў на прэзідэнцкае крэсла ва Украіне. Нагадаем, што ў другі тур выбараў прэзідэнта Украіны выйшлі акцёр Уладзімір Зяленскі і дзеючы кіраўнік краіны Пётр Парашэнка. Другі тур пройдзе 21 красавіка. - Думаю, што ў першую чаргу ва Украіне перамогуць патрыятычныя сілы, і іншага варыянта тут няма. І артыст-комік, і прэзідэнт са стажам – гэта ўкраінскія патрыёты. Але канчатковы выбар за ўкраінцамі. - Кандыдатуру Зяленскага многія крытыкуюць, у тым ліку, і ў Беларусі. А як вы ставіцеся да яго?- Уладзімір Зяленскі мне падабаецца ў тым плане, што змог разыграць такую карту, што стаў папулярным лідарам. Я прааналізаваў яго прыбытак, ён дастаткова багаты чалавек, але ж дасягнуў гэтага, дзякуючы свайму таленту і працы. Такія людзі мне падабаюцца. - Беларускі паэт і палітык Уладзімір Някляеў выказаў меркаванне, што Зяленскі зараз прыблізна ў той ролі, у якой быў у свой час Лукашэнка.