Што пішуць пра Каліноўскага ў польскіх, літоўскіх і расейскіх падручніках

Аналіз падручнікаў сведчыць пра тое, што Каліноўскі з’яўляецца менавіта беларускім героем. Міністэрства замежных спраў Беларусі лічыць, што «Кастусь Каліноўскі — гэта супольная спадчына Беларусі, Польшчы і Літвы». «Радыё Свабода» паглядзела, што пішуць пра Каліноўскага ў школьных падручніках Беларусі, Літвы і Польшчы, а таксама Расеі. Беларусь: Мужны і нястомны Каліноўскі ратаваў людзей Пётра Сергіевіч. Кастусь Каліноўскі і Валеры Ўрублеўскі робяць агляд паўстанцаў. Карціна 1959 году 8 кляса, параграф 14. «Паўстаньне 1863–1864 гг. »Паўстаньню прысьвечаны асобны параграф. Каліноўскі тут — цэнтральная фігура. «Летам 1862 г. з мэтай падрыхтоўкі паўстаньня ў Беларусі і Літве прадстаўнікі рэвалюцыйна-дэмакратычнай плыні „чырвоных“ арганізавалі ў Вільні Літоўскі правінцыяльны камітэт (ЛПК). Старшынёй ЛПК з кастрычніка 1862 г. стаў ураджэнец Горадзеншчыны Кастусь (Канстанцін Вікенцій Сямёнавіч) Каліноўскі (1838–1864)». «Напрыканцы лета 1863 г. кіраўніцтва паўстаньнем у краі сканцэнтравалася ў руках К.