Лявон Баршчэўскі: Каліноўскі стаіць косткай у горле імперцам рознага кшталту

Асоба такога героя, як Кастусь Каліноўскі, адыгрывае вельмі значную ролю. Улады Беларусі не выявілі вялікага інтарэсу да знойдзеных у Вільні парэшткаў Кастуся Каліноўскага і іншых удзельнікаў паўстання 1863 года, паведамляе «Радыё Рацыё». Замест гэтага гучалі няўцямныя спекуляцыі, што Каліноўскі – паляк, і паўстанне – польскае. Дайшло да таго, што на магіле беларускага нацыянальнага героя, якога разам з іншымі знойдзенымі плануецца ў гэтым годзе перапахаваць у капліцы на могілках Росы ў Вільні, літоўскія ўлады нават не планавалі надпісу па-беларуску. І толькі абурэнне беларускай грамадскасці, здаецца, змяніла становішча. Па меркаванні беларускага палітыка і літаратара Лявона Баршчэўскага, у такой сітуацыі беларускае грамадства павінна дзейнічаць больш ініцыятыўна:– Беларускія ўлады вуснамі свайго праўладнага гісторыка Ігара Марзалюка сказалі, як яны адносяцца да Каліноўскага, хаця Марзалюк 10 гадоў таму казаў супрацьлеглыя рэчы. Таму ясна, што ніякага рэальнага ўдзелу яны не будуць прымаць.