![]()
Першыя гербы, як гербы ў поўным сэнсе гэтага слова, зявiлiся на тэрыторыi сучаснай Беларусi прыкладна ў XIV стагоддзi. Яны, у адрозненне ад рыцарскiх заходнееўрапейскiх гербаў, мелi iншае паходжанне. З незапамятных часоў нашы продкi, славяне-крывiчы, карысталiся рознымi сiмвалiчнымi знакамi, якiя служылi iм не толькi знакамi маёмаснай прыналежнасцi, але i знакамi-абярэгамi, якiя павiнны былi дапамагчы iх уладальнiкам у паўсядзенным жыццi або абаранiць iх падчас вайсковай справы. Выявы гэтых сiмвалаў змяшчалiся як на прадметах бытавога ўжытку (упрыгожаннi, жыллё, адзенне i г. д. ), так i на прадметах вайсковага рыштунку (зброя, сцягi i г. д. ). Традыцыi гэтыя зарадзiлiся яшчэ ў паганскiя часы, а прыйшоўшае на беларускiя землi хрысцiянства прынесла свае асаблiвасцi: так, напрыклад, у якасцi абарончых сiмвалаў-абярэгаў воiны сталi выкарыстоўваць выявы анёлаў або Святых, якiх лiчылi сваiмi нябеснымi заступнiкамi. Вядома таксама вялiкая колькасць разнастайных геральдычных знакаў, якiя выкарыстоўвалi нашы продкi i ў якасцi вайсковых сiмвалаў-абярэгаў.