![]()
Надыйшоў час яго выканаць. «Бітва за Каліноўскага», пра якую беларускі гісторык Генадзь Кісялёў казаў яшчэ ў 1959 годзе, цяпер выходзіць на новы ўзровень. Але за мінулыя 155 гадоў пасля павешання 22 сакавіка 1864 года на Лукішскай плошчы ў Вільні «дыктатара Літвы і Беларусі» ў гэтым плане ўжо нічога новага быць не можа. Мяняюцца толькі прозвішчы тых, каму муляе вочы постаць вялікага сына беларускага народа. Напрыклад, у 1928 годзе ім быў Самуіл Хаімавіч Агурскі, у 2019 стаў іншы гісторык. Але хто цяпер акрамя спецыялістаў ведае пра Агурскага? Ці пра тое, што праз зачэпку да Каліноўскага той выступіў супраць беларусізацыі ў БССР і так званых «буржуазных нацыяналістаў», у першую чаргу, прэзідэнта Акадэміі навук Усевалада Ігнатоўскага, якога затым давялі да самагубства? Гісторыкі сыходзяць, героі застаюцца. У пачатку 2019 года на старонках «Настаўніцкай газеты» з’явіўся тэкст, у якім яго аўтар абрынуўся на Кастуся Каліноўскага і паўстанне 1863—1864 гадоў. Гэта быў працяг той дыскусіі, якая разгарнулася вакол памылкі ў падручніку па «Рускай літаратуры» для 8-га класа.