![]()
Ён абехаў Беларусь ушыркі і ўдоўжкі, і цяпер пра свае падарожжы па Зямлі пад белымі крыламі дзеліцца са сваімі суайчыньнікамі. 25 сакавіка, у гадавіну абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі, у адной з кавярняў у самым цэнтры Варшавы прайшла сустрэча, прысьвечаная Беларусі. На спатканьні, на якое мог прыйсьці кожны жадаючы, можна было пачуць рознабаковую інфармацыю пра Зямлю пад белымі крыламі, паведамляе radyjo. net. Самастойна арганізаваў сустрэчу й яе правёў Альберт Ежы Вежбіцкі – малады паляк, вялікі прыхільнік Беларусі, студэнт беларускай філялёгіі Варшаўскага ўнівэрсытэту. Дарэчы, Альберт шмат падарожнічае, у тым ліку й па Беларусі, а сваімі ўражаньнямі дзеліцца ў сацыяльных сетках, у тым ліку мае свой канал на YouTube.