Як жывецца вулічным музыкам у Менску

Ці могуць музыкі свабодна граць на пешаходных вуліцах у Менску? З гэтым пытаньнем разьбіралася «Радыё Свабода». 25 сакавіка міліцыя затрымала музыкаў Лявона Вольскага, Зьмітра Вайцюшкевіча, Ігара Варашкевіча і Паўла Аракеляна, якія зьбіраліся павіншаваць менакоў з Днём Волі вулічным канцэртам. Свой выступ яны хацелі зрабіць на перасячэньні вуліц Рэвалюцыйнай і Камсамольскай. Як толькі Вольскі прыйшоў да месца выступу, міліцыянт яго папярэдзіў што канцэрт будзе расцэнены як несанкцыянаванае масавае мерапрыемства. Потым да музыкаў пад’ехаў міліцэйскі аўтобус і музыкаў затрымалі для высьвятленьня асобы. Праз тры гадзіны іх выпусьцілі з пастарунку. Выступы толькі на падставе законуВа ўпраўленьні культуры Менскага гарвыканкаму расказалі, што выступы вулічных музыкаў рэглямэнтуюцца законам аб масавых мерапрыемствах. Паводле пятага артыкулу гэтага закону, арганізатар павінен падаць заяву ў Менгарвыканкам. Ці паступала заява ў Менгарывканкам адносна выступу музыкаў, намесьнік кіраўніка ўпраўленьня культуры Аляксандар Шастакоў ня ведае, але «на разгляд ва ўпраўленьне культуры нічога не паступала».