![]()
Алесь Краўцэвіч лічыць гэтую ўзнагароду вельмі важкай ў сваім жыцці. Больш за 100 вядомых беларускіх палітыкаў, навукоўцаў узнагародзілі медалём да стагоддзя БНР. Гісторык і аўтар Беларускага “Радыё Рацыя” Алесь Краўцэвіч лічыць гэтую ўзнагароду вельмі важкай ў сваім жыцці. – Гэта вельмі важная ўзнагарода, таму што гэтая ўзнагарода за дзейнасць, я ганаруся, у шэрагу такіх гісторыкаў, як Захар Шыбека, Алесь Смалянчук, Генадзь Сагановіч. І мяне гэтым медалём узнагародзілі. Гэта значыць, што заўважана мая праца. Я не дачакаўся ніякай узнагароды ад дзяржавы і не спадзяюся. Хіба ад дзяржавы і не прыняў бы ніякай узнагароды. Але ад ураду БНР, ад старшыні Рады БНР – гэта адказнасць і гонар. На думку гісторыка, гэты медаль – вынік яго навуковай працы. – Сапраўды як падвядзенне вынікаў. Як раз у мінулым годзе, калі была гадавіна БНР, мне 60 гадоў споўнілася. Гэта ганаровая і вельмі прыемная ўзнагарода. - Якія ўзнагароды ўвогуле варта прымаць гісторыку, прафесару і чалавеку, які мае гістарычныя веды?– Любыя узнагароды варта прымаць ад вартых людзей.