ОК цяпер i на беларускай мове

«Одноклассники» (рус. ) атрымалі лакалізацыю на 15-ю мову: сацыяльная сетка прадставіла беларускую версію інтэрфейса. Беларуская мова стала даступная карыстальнікам на ўсіх платформах: у дэсктопнай і мабільнай версіях сацсеткі, а таксама ў мабільных праграмах ОК на iOS і Android. Лакалізацыя сінхранізуецца на ўсіх платформах. Пасля ўключэння на любой з прылад беларуская мова аўтаматычна падключаецца на ўсіх астатніх версіях ОК карыстальніка. Для лакалізацыі было перакладзена больш за 100 тысяч слоў. Пераклад закрануў не толькі элементы інтэрфейса, але і логіку работы часткі сэрвісаў – напрыклад, цяпер некаторыя падарункі можна знайсці пры дапамозе запытаў па-беларуску: «усміхніся», «цеплыня», «цацка» і іншых. Пасля ўключэння новай мовы паведамленні, у тым ліку па электроннай пошце, таксама прыходзяць па-беларуску. Цікава, што самым кароткім словам у інтэрфейсе аказалася «ў», а самым доўгім — «канфідэнцыяльнасць». Сёння ўсе карыстальнікі ОК у Беларусі атрымалі паведамленні пра магчымасць пераходу на лакальную мову інтэрфейса, а для тых, хто ўжо пераключыўся, шапка сайту набыла вядомы традыцыйны арнамент.