![]()
Дэталі ад літоўскіх археолягаў, якія дасьледавалі парэшткі паўстанцаў 1863–1864 гадоў, пакараных расейскай акупацыйнай адміністрацыяй. Літоўскія археолягі і гісторыкі расказалі Свабодзе, як ідэнтыфікавалі парэшткі героя Беларусі, Літвы і Польшчы Кастуся Каліноўскага і яшчэ двух дзясяткаў паўстанцаў 1863–1864 гадоў. Антрапалягічнае супастаўленьне чэрапа Кастуся Каліноўскага з прыжыцьцёвым здымкам Знаходкі на гары Гедзіміна Гара Гедзіміна ў Вільні, дзе знайшлі парэшткі паўстанцаў - Апоўзень у 2016 годзе адкрыў таямніцы 150-гадовай даўніны. - Расейцы зраўнялі магілы зь зямлёй, каб не дапусьціць паломніцтва. - Лідэрам паўстаньня амаль год выносілі сьмяротныя прысуды. - Закопвалі пакалечаных, са зьвязанымі ззаду рукамі. - Афіцыйныя ўлады Беларусі ігнаруюць гістарычныя знаходкі. - Перапахаваньне парэшткаў паўстанцаў заплянавалі на восень 2019 году на могілках Росы. Парэшткі Кастуся Каліноўскага знайшлі першымі Парэшткі Кастуся Каліноўскага Гіціс Грыжас быў адным зь першых адмыслоўцаў, хто наткнуўся на фрагмэнты чалавечых парэшткаў на Гедзімінавай (Замкавай) гары ў Вільні.