Беларусь па Шапэнгаўэру

Што адбылося пад Шкловам – фэйкавы бардак ці пацёмкінская нагода? Разнос, які Аляксандар Лукашэнка ўчыніў чыноўнікам на Магілёўшчыне падчас наведваньня малочна-таварнага комплексу «Сьліжы» — магчыма, найбольш яскравая дэманстрацыя новай палітыкі. Я нават не пра лексыку, хаця і яна ўражвае. Параўноўваць з Асьвенцімам што б то ні было акрамя лягеру сьмерці — гэта дзікунства ў любой краіне, а асабліва ў той, дзе кожны чацьверты (ці трэці). . . . , пра што ўлада так любіць прыгадваць. Ну і не пра самы разнос — ня першы і не апошні, апошні папярэдні самы гучны быў летась у Воршы, што прывяло да адстаўкі ўраду. Калі вышэйшаму начальству дураць галаву, дэманструюць «пацёмкінскія вёскі», хаваюць гаротны кіраванай гаспадаркі — гэтага і ў цяперашні час хапае, і ў савецкія і ў царскія часы тое было. Таксама не навіна, калі гэтае вышэйшае начальства выкрывае падман, нядбайнасьць, безгаспадарчасьць, ну і дае адказным і вінаватым за гэта ў косьці. Але 26 сакавіка на Магілёўшчыны адбылася рэч унікальная — «пацёмкінскай» аказалася нагода, зь якой быў учынены разнос.