10 фактаў пра Алену Талстую, якая прыкавала сябе да слупа на Кастрычніцкай

Сустаршыня Руху Салідарнасьці «Разам» трымае галадоўку пратэсту ў турме на Акрэсьціна. Яе арыштавалі 25 сакавіка пасьля таго, як яна 25 сакавіка прыкавала сябе кайданкамі да слупу на Кастрычніцкай плошчы на знак пратэсту супраць затрыманьняў 24 сакавіка з нагоды Дня Волі, паведамляе «Радыё Свабода». Сустаршыня руху Руху Салідарнасьці «Разам» Вячаслаў Сіўчык адзначае, што Алена Талстая трэція суткі знаходзіцца ўва ўмовах, якія паводле міжнародных праваабарончых стандартаў прыраўноўваюцца да катаваньняў. «Калі будуць судзіць Алену Талстую, улады не кажуць, — адзначаецца ў заяве руху. — Мы заклікаем беларусаў прыйсьці заўтра ў суд Цэнтральнага р-на Менску (вул. Кірава, 21), каб задаць пытаньне, на якое няма адказу: Калі будуць судзіць Алену Талстую? Заклікаем прыйсьці на судовае паседжаньне ў згаданым вышэй судзе, якое будзе рана ці позна, каб падтрымаць Алену Талстую, якую катуюць за Беларусь». Ратавала людзей падчас брутальнага Дня Волі 2017 году На знакамітым фотаздымку, дзе на Дзень Волі спэцназаўцы цягнуць у «варанок» Яны Грыба, побач са старым — Алена Талстая, сустаршыня Руху салідарнасьці «Разам».