У Менску назвалі ляўрэатаў прэміі «Дэбют»

Прэмію ладзяць з 2011 году. Увечары 26 сакавіка ў менскай рэстарацыі «Грай» прайшла цырымонія ўручэньня літаратурнай прэміі «Дэбют», паведамляе «Радыё Свабода». У 2019 годзе ўзнагародзілі:За прозу — Дар’я Трайдэн, «Крыштальная ноч»;За паэзію — Галіна Сіўчанка, «Зоў звычаю»;За пераклад — Паўліна Вітушчанка за «Віленскі покер» (Рычардас Гавяліс, зь літоўскай)Переможцы атрымаюць грашовыя прызы ў 4000 рублёў. На цырымоніі выступіў гурт BarRokka. На прэмію за паэзію прэтэндавалі таксама Алесь Замкоўскі за кнігу «Наступны прыпынак» і Стась Карпаў за «Канцылярыі розных спраў». На прэмію за прозу — Алесь Кіркевіч за «Самурай», Стэфан Корф за «Палескі дыярыюш дывізіі Серакоўскага». На прэмію за пераклад — Юлія Алейчанка за «Вецер у валасах» (пераклады розных аўтараў), Ліда Наліўка за «Ліхія дзевяностыя. Любоў і нянавісьць у Вужгарадзе» (Лэсь Бэлэй, з украінскай). Прэмію ладзяць з 2011 году. Летась яе атрымалі Зараслава Камінская за кнігу «Русалкі клічуць», Ігар Кулікоў «за маштабнасьць і адвагу ў перакладніцкіх праектах, адкрыцьцё новых магчымасьцяў і вымярэньняў мовы» ў кнізе «Рыгведа.