![]()
Гісторыя форварда з францускім прозьвішчам. «Радыё Свабода» апублікавала інтэрвію з наймаладзейшым футбалістам менскага «Тарпэда» Паўлам Кляньнё, які ня толькі добра гуляе ў футбол, але выдатна валодае роднаю моваю, ганарыцца гістарычнымі сымбалямі і зьяўляецца фанам Лявона Вольскага. Паўлу Кляньнё ў красавіку споўніцца 20, год ён атрымлівае заробак прафэсійнага футбаліста — выступае пад № 23 у менскім «Тарпэда» на пазыцыі форварда. Акрамя таго, вучыцца на трэнэра ў Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце фізычнай культуры. Першы гол за прафэсійны клюб і першае інтэрвію па-беларускуУ канцы сакавіка стартуе сэзон футбольнага чэмпіянату Беларусі. У ліку 16 камандаў у барацьбу ўступіць і найбольш зьбеларусізаваны клюб — «Тарпэда» зь Менску, які даўно вядзе маркетынгавую палітыку па-беларуску (карпарацыйны сайт, сувэнірная прадукцыя, прозьвішчы на майках і г. д. ). Колеры каманды абараняе і Павал Кляньнё, які ў свае 19 гадоў можа лічыцца моўным узорам для калегаў. Нарадзіўся Павал 28 красавіка 1999 году ў менскай сям’і.