![]()
I музыкаў, і цесляроў, і маленькіх дзетак, і цяжарных жонак. Уладзімір Някляеў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку ўспамінае, як роўна год таму, 25 сакавіка, калі ён быў у турме, Зьміцер Дашкевіч падтрымаў яго, прачытаўшы на святкаванні Дня Волі яго верш. — Сёння ён сам там, дзе я той верш напісаў. У той жа турме. Такая вось у нашай краіне «пераемнасць пакаленняў». У пастарунку сёння апынуліся таксама Лявон Вольскі, Зьміцер Вайцюшкевіч, Ігар Варашкевіч, Павел Аракелян. Не палітыкі, не актывісты дэмакратычнай апазіцыі. Музыкі, спевакі, патрыёты Беларусі. Арыштаваная за пратэст супраць рэпрэсій Алена Талстая. Пры ўсіх заявах у бок Еўразвязу і ЗША пра дэмакратызацыю ды лібералізацыю рэжым проста не здольны адмовіцца ад ціску на грамадства, спыніць канвеер рэпрэсій, бо са спыненнем гэтага канвееру скончыцца гэты рэжым. Менавіта страхам канца абумоўленыя такія бязглуздыя дзеянні служкаў рэжыму як арышт цесляра Дашкевіча за выступ на дазволеным уладамі масавым мерапраемстве ці затрыманне музыкаў Вайцюшкевіча, Вольскага, Варашкевіча, Аракеляна за жаданне паспяваць у святочны вечар на вуліцах роднага горада.