Унікальныя архіўныя відэа 25 Сакавіка: першы пэрформанс і першае дзяржаўнае сьвяткаваньне

30 гадоў таму ўпершыню ў найноўшай гісторыі Беларусі Днём Волі адзначылі ў Менску. 30 гадоў таму 25 сакавіка 1989 году ўпершыню ў найноўшай гісторыі Беларусі Дзень Незалежнасьці (пазьней названы Днём Волі) адзначылі ў Менску — пэрформансам, затрыманьнямі і судовымі выракамі, перадае «Радыё Свабода». На аматарскай кінастужцы апэратара Сяргея Чырыка — кадры шэсьця студэнтаў у цэнтры Менску 25 сакавіка 1989 году, не пашкадаваныя часам. Студэнт менскага Тэатральна-мастацкага інстытуту Алесь Пушкін зладзіў тады палітычны пэрформанс, прысьвечаны 71-й гадавіне абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Пушкін: «Разам са мной выйшлі 120 студэнтаў, траціну затрымалі і пакаралі»Малады мастак, які незадоўга да таго дэмабілізаваўся з Аўганістану, ад ганка альма-матэр з плякатам-раскладанкай і ў атачэньні больш чым сотні паплечнікаў прайшоў уздоўж тагачаснага Ленінскага праспэкта. На грудзях красаваўся надпіс: «Грамадзянін! У гэты дзень 71 год назад была абвешчаная Беларуская Народная Рэспубліка.