![]()
У Менску прайшла канферэнцыя, прысвечаная Дню Волі. Канферэнцыю арганізавала Кансерватыўна-Хрысціянская партыя БНФ. Быў зачытаны зварот старшыні партыі Зянона Пазняка, выступілі іншыя яе кіраўнікі і актывісты, навукоўцы, паведамляе («Радыё Рацыя» https://www. racyja. com/hramadstva/u-mensku-adbylasya-kanferentsyya-prysve/). Па словах сакратара партыі Валера Буйвала, Дзень Волі — гэта не толькі нацыянальнае свята, важнае асабліва ў наш драматычны час, і не толькі нагода, каб успомніць славутыя яркія старонкі мінуўшчыны і нашыя нацыянальныя каштоўнасці. – Мы ў гэтым рэчышчы так і арганізоўваем гэты дзень, для таго каб нагадаць пра неабходнасць нашай нацыянальнай салідарнасці перад небяспекай расейскай агрэсіі, якая разгортваецца ўжо і на нашай тэрыторыі, тым больш на тэрыторыі Украіны і іншых дзяржаў, рознымі гібрытнымі і брутальнымі метадамі. Менавіта гэта стала стрыжнем у выступах удзельнікаў нашай канферэнцыі. Менавіта дзякуючы нацыянальнай салідарнасці Беларусь можа выратавацца і перамагчы ў сучаснай драматычнай сітуацыі, — падкрэсліў Валер Буйвал.