Ільля Аксёнаў: Я беларускі патрыёт і мне хочацца, каб тут усё было лепей

Cтваральнік брэнду LSTR Adziennie распавёў пра патрыятызм, рысы беларусаў і свае пляны на выпадак пагрозы незалежнасьці. Праз паўгода пасьля леташняга скандалу брэнд LSTR узнавіў супрацу зь Лідзкай абутковай фабрыкай. Пакуль ёсьць дамова на невялікую партыю — 250 параў культавых кедаў мадэлі ЛМ-17, аздобленых гербам «Калюмны». Ільля Аксёнаў мае аптымістычны настрой наконт новай супрацы: на фабрыцы памянялася кіраўніцтва, а разам зь ім і стаўленьне да невялікіх замоваў. У аўтарскім праекце Каці Маркоўскай «Морква» Ільля Аксёнаў разважае пра кепскія рысы беларусаў, свае пляны на выпадак пагрозы незалежнасьці. Ён таксама дэкляруе, што ў выпадку анэксіі гатовы праліць кроў за Беларусь. «Першай рэакцыяй кіраўніка Лідзкае фабрыкі была фраза „А яно вам трэба?“»«Зараз у іх ня вельмі добра ідуць справы, але яны разумеюць, што трэба рухацца і выпраўляць памылкі. Таму ўсё нармальна, мы будзем рабіць і старыя мадэлі, а таксама будзем рабіць новае. Думаю, што леташняя сытуацыя не паўторыцца, бо ў мінулым красавіку дырэктар, выслухаўшы нашу прапанову, сказаў: „А яно вам трэба?“.