Сяргей Пятрухін: Хацелася б, каб мае дзеці жылі ў краіне, дзе паважаецца Канстытуцыя

У Менску ўручылі Нацыянальную прэмію за абарону правоў чалавека сайту «Хартыя’97». У Менску ўручана чарговая Нацыянальная прэмія сайту “Хартыя’97” за абарону правоў чалавека імя Віктара Івашкевіча. Сёлета яе лаўрэатамі сталі блогеры Сяргей Пятрухін і Аляксандр Кабанаў, Святлана Коржыч – маці забітага салдата Аляксандра Коржыча, актывіст, абаронца Курапатаў Леанід Кулакоў. Гаворыць “Радыё Рацыя” берасцейскі блогер Сяргей Пятрухін:– Для мяне гэта нечакана і вельмі прыемна. Мне хацелася б, каб мае дзеці жылі ў краіне, дзе паважаецца Канстытуцыя, дзе людзі ўсміхаюцца і нічога не баяцца. І дзе, самае галоўнае, выконваецца заканадаўства. - Паказальна, што ў такім ціхім ранней горадзе, як Берасце, сотні людзей выходзяць на плошчу, і не баяцца. - Гэтыя людзі, якія з’явіліся ініцыятарамі пратэсту, казалі, што гэта не палітыка, мы проста хочам дыхаць свежым паветрам. Аднак даволі хутка яны зразумелі, што ў нашай краіне – усё палітыка. І ўбачылі насамрэч, што такое ўлада, як яна ставіцца да людзей.