![]()
Толькі тады ў Беларусі будзе наладжана нармальнае палітычнае, эканамічнае і культурнае жыццё. Узурпатар улады ператварыў у фарс законнасць, суды, выбары, правы і свабоды грамадзян, надзеў кайданы на эканоміку, загнаў краіну ў лагер ізгояў, а затым працягнуў у белы свет руку: «Дапамажыце, але толькі грашыма або матэрыяльна. Ніякіх павучанняў і ўшчуванняў слухаць не жадаю!»Кожны раз, калі чую развагі пра дзейнасць аўтарытарнага рэжыму па забеспячэнні сабе станоўчага іміджу і лаяльнасці, пра пошукі замежных пазык, інвестараў і спонсараў, мне адразу ўспамінаецца Кіса Вараб’янінаў з вядомага рамана І. Ільфа і Я. Пятрова «Двенадцать стульев»: «Подайте что-нибудь бывшему депутату Государственной думы», пiша Сяргей Законнікаў для sn-plus. com. Як ні дзіўна, але, нягледзячы на часта здзеклівае, фанабэрыстае стаўленне А. Лукашэнкі да Захаду і нават да сваёй апякункі Расіі, «міласэрныя людзі» знаходзяцца. Яшчэ адна, прытым самая надзейная дапамога ў правіцеля ёсць пад рукой. Гэта насельніцтва Беларусі.