11 малавядомых фактаў пра Плошчу-2006

Намётавае мястэчка ўспрымалася як перамога альбо прынамсі яе пачатак. Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 19 сакавіка 2006 году на Кастрычніцкую плошчу выйшлі дзясяткі тысяч пратэстоўцаў, а на наступны дзень у цэнтры Менску паўстала намётавае мястэчка. Пасьля быў начны штурм і разгон шэсьця 25-га сакавіка. Свабода сабрала 11 фактаў пра гістарычныя пратэсты вясны 2006-га да 13-ай гадавіны падзей. Ад 25-ці год да сьмяротнага пакараньняНапярэдадні пратэстнай акцыі тагачасны старшыня КДБ Сьцяпан Сухарэнка паведаміў пра тое, што апазыцыя рыхтуецца да «сілавой акцыі з выбухамі і падпаламі» і дзеяньні тых, хто выйдзе на плошчу будуць разглядацца як «тэрарызм». Агучана была і адказнасьць — да 25-ці год. Тады ж улады паведамілі пра баевікоў, якіх рыхтавалі за мяжой і якія павінны былі атруціць жыхароў Менску з дапамогай пацукоў. Гэтыя словы былі самыя запамінальнымі з вуснаў Сухарэнкі за ўсю яго кар’еру ў спэцслужбах. Плошчу плянавалі ў Парку ГоркагаСпрагназаваць, як будуць паводзіць сябе ўлады ў дзень галасаваньня, было цяжка — тое, што людзям далі сабрацца і на Кастрычніцкай не было спэцназу, стала нечаканасьцю для многіх, у тым ліку для выбарчых штабоў кандыдатаў.