Стаў вядомы шорт-ліст прэміі Міхала Анемпадыстава

Спіс абвешчаны ў дзень народзінаў паэта, мастака і дызайнера, якому 16 сакавіка споўнілася б 55 гадоў. На прэмію за найлепшую кніжую вокладку намінавалася больш як 60 кніг. Журы абрала дзесяць вокладак для шорт-ліста, паведамляе budzma. by. Грыгорый Кацнэльсон – Рычард Гавяліс «Віленскі покер», выдавецтва “Логвінаў”;Анатоль Лазар – Чарльз Букоўскі “Чытво”, выдавецтва “Логвінаў”;Аляксандр Лучына – VEHA “Найлепшы бок”, выдавецтва “Янушкевіч”;Арцём Масюкевіч – Святлана Алексіевіч “Галасы Утопіі”, выдавецтва “Логвінаў”;Віталь Ругайн, Наста Рагатка, Даша Сапранецкая, Максім Горбік, Андрэй Кабанаў (фота), Агата Пойзан (дызайн) – укладальніца Алена Лапцёнак «Вясна 2017», праваабарончы цэнтр “Вясна”;Анастасія Стальмахова, на вокладцы выкарыстаны фрагмент працы Сяргея Шабохіна “Практыкі падпарадкавання” – Вольга Шпарага “Сообщество-после-Холокоста: на пути к обществу инклюзии», выдавецтва Медысонт”;Павел Татарнікаў – Уладзімір Ягоўдзік, Павел Татарнікаў «Залатая шарсцінка, срэбная павуцінка: беларускія народныя казкі», выдавецтва “Медыял”;Сяргей Шаматульскі – Павел Касцюкевіч «Бульба ў райскім садзе», выдавецтва “Логвінаў”;Сяргей Шаматульскі – Вольга Такарчук «Вядзі свой плуг праз косткі мёртвых», выдавецтва “Логвінаў”;Уладзіслава Юрчанка – Антон Кулон “Сіняя кніга беларускага алкаголіка ПЛЮС”, выдавецтва “Галіяфы”;Шорт-ліст абіраўся рэйтынгавым галасаваннем: сябры журы ацэньвалі кожную вокладку па дзесяцібальнай шкале, і адзнакі сумаваліся.