![]()
Куды зьніклі яе аўтары? Тузін фактаў пра Канстытуцыю, якія распавёў «Радыё Свабода» сябра Канстытуцыйнай камісіі, доктар юрыдычных навук Міхаіл Пастухоў. 1. На вокладцы Канстытуцыі ўзору 1994 году была старажытная «Пагоня»Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь прыняў 15 сакавіка 1994 году Вярхоўны Савет 12 скліканьня. Асноўны закон краіны падпісаў тагачасны сьпікер парлямэнту Мечыслаў Грыб. На вокладцы Канстытуцыі — старажытны герб «Пагоня». 2. Канстытуцыя патрэбная, каб вызначыць лад дзяржавыКанстытуцыю называюць Асноўным Законам краіны. Яна патрэбная, каб вызначыць лад дзяржавы, сыстэму яе органаў і паказаць, якія правы і свабоды мае грамадзянін і як іх можна абараняць. 3. Над Канстытуцыяй Беларусі працавалі 4 гады 100 чалавекЗадачу стварыць Канстытуцыю паставілі ў Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларускай СССР, якую прынялі 27 ліпеня 1990 году. У распрацоўшчыкі Канстытуцыі запісалася каля 60 дэпутатаў Вярхоўнага Савету і больш за 30 юрыстаў.