![]()
Трэба вяртацца да Канстытуцыі 1994 году. Сьвяткуем 25-годзьдзе Канстытуцыі, але 23 зь іх наогул ня маем ніякай легітымнай Канстытуцыі, сьцьвярджае легендарны віцебскі актывіст Барыс Хамайда. Ён тлумачыць, чаму так, і адказвае старшыні Цэнтарвыбаркаму Лідзіі Ярмошынай, якая нядаўна прапанавала ўносіць зьмены ў Асноўны Закон без рэфэрэндумаў, піша віцебская «Вясна». “Справа ў тым, што ўсё гэта незаконна: мы ўжо амаль 23 гады як увогуле ня маем ніякай легітымнай Канстытуцыі. Тады, у лістападзе 1996-га, адбыўся антыканстытуцыйны пераварот. А вось гэтая, нібыта дзейная, Канстытуцыя – яна нелегітымная і не прызнаная міжнароднымі прававымі структурамі. Таму зараз мы жывем у прававым вакуўме. І ў сувязі з гэтым ня маем аніводнага легітымнага органу ў краіне, ня маем аніводнага легітымнага кіраўніка – зь верху да нізу. Ня маем аніводнага легітымнага закону альбо пастановы. Ну дык і Ярмошына можа што заўгодна казаць. Бо гэта – па нейкіх крымінальных “паняцьцях”, атрымліваецца…”Трэба вяртацца да Канстытуцыі 1994 году“Трэба вяртацца да легітымнай Канстытуцыі 1994 году і тады ўжо вырашаць усе пытаньні.